ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 студзеня 2012 г. № 842-ПСР4

Аб узнагароджанні Л.С.Нічыпарук Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне культуры ўзнагародзіць кіраўніка ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Непаседы» Раснянскага сельскага Дома культуры Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Нічыпарук Ларысу Сямёнаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.