ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2012 г. № 82

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у распрацоўку тэарэтычных і практычных асноў рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый і іх рэалізацыю ў мэтах пераадольвання вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Аверына Віктара Сяргеевіча, дырэктара рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі»;

шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у распрацоўку і ўкараненне ў сельскай гаспадарцы рэсурсазберагаючых экалагічна бяспечных тэхналогій вытворчасці агароднінных культур і насення Забару Юрыя Міхайлавіча, галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі капусных агароднінных культур рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут агародніцтва»;