ВЫШЭЙШЫ ГАСПАДАРЧЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28.07.2008 № 03-29/1578

Аб тэрмінах абскарджання рашэння калегіі Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь аб нявыдачы ліцэнзіі

Пытанне. Да якога дня можна абскардзіць у Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь рашэнне калегіі Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь аб нявыдачы ліцэнзіі?

 

Адказ ад 28 ліпеня 2008 г. № 03-29/1578. У адпаведнасці з абзацам 2 часткі 1 артыкула 42 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГПК) гаспадарчым судам падведамасны спрэчкі аб прызнанні несапраўдным ненарматыўнага акта дзяржаўнага, іншага органа або службовай асобы, які не адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь і які парушае правы і законныя інтарэсы юрыдычных асоб, івдывідуальных прадпрымальнікаў у сферы прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці.