РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
23 студзеня 2012 г. № 48
Аб устанаўленні нарматываў расходу цеплавой энергіі
На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Устанавіць фактычна склаўшыеся нарматывы расходу цеплавой энергіі для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі, за снежань 2011 года:
1.1. на падаграванне 1 кубічнага метра вады:
для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,062 гігакалорыі;
для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,062 гігакалорыі;