Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб супрацоўніцтве ў прававой сферы*
Уступіла ў сілу 19 снежня 2011 года
______________________________
*Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2011 г. № 1529 «Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Катар аб супрацоўнiцтве ў прававой сферы» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 129, 5/34763).
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Дзяржавы Катар (далей – Бакі),
будучы ўпэўненымі ў неабходнасці развіцця розных напрамкаў узаемнага супрацоўніцтва,
разумеючы важнасць пашырэння круга пытанняў супрацоўніцтва, уключаючы супрацоўніцтва ў прававой сферы,
жадаючы ўмацоўваць узаемаразуменне і развіваць адносіны паміж экспертамі ў галіне права дзяржаў Бакоў,