ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 красавіка 2012 г. № 31
Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 118 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці вучэбна-вытворчых аб’ектаў па працоўным навучанні і прафесіянальнай арыентацыі вучняў» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 236, 8/17116);