ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 2012 г. № 496
Аб выдзяленнi сродкаў з рэспублiканскага бюджэту
У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 20 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 30 снежня 2011 года «О республиканском бюджете на 2012 год» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Міністэрству фінансаў выдзелiць у II–III кварталах 2012 г. са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях (для рэспубліканскага ўнiтарнага прадпрыемства авiяцыйнай аховы лясоў «Беллесавiя») 4982,425 млн. рублёў на капітальны і бягучы рамонт авіяцыйнай тэхнікі.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.