ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 чэрвеня 2012 г. № 568
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Польшча і Кабінетам Міністраў Украіны аб пункце стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча і Украіны і падпісанні дадзенага Пагаднення
Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 декабря 2012 г. № 1119 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 08.12.2012, 5/36582) <C21201119>
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Польшча і Кабінетам Міністраў Украіны аб пункце стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча і Украіны* (далей – Пагадненне) у якасці асновы для правядзення перагавораў.