ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
3 января 2013 г. № 15-З
О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам рекламы
Принят Палатой представителей 17 декабря 2012 года
Одобрен Советом Республики 20 декабря 2012 года
Статья 1. Частку другую артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1998 года (ЗЗ БССР, 1990 г., № 4, арт. 46; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 28, арт. 461; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 276, 2/1603) выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Рэклама на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь размяшчаецца (распаўсюджваецца) на беларускай і (або) рускай мовах. Гэта палажэнне не распаўсюджваецца на рэкламу, што размяшчаецца (распаўсюджваецца) на радыё, тэлебачанні, у друкаваных выданнях і на інфармацыйных рэсурсах нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, якія размяшчаюць (распаўсюджваюць) інфармацыю выключна на замежных мовах, рэкламу таварных знакаў і (або) знакаў абслугоўвання, а таксама на рэкламу, што змяшчае агульнапрынятыя замежныя тэрміны і абазначэнні, якія ўвайшлі ў прымяненне ў арыгінальным напісанні і (або) не маюць абазначэння на беларускай і (або) рускай мовах, выкананыя на замежнай мове назвы тавараў, творчыя псеўданімы, арыгінальныя назвы творчых калектываў, твораў, даменныя імёны сайтаў або запрашэнні на работу ці вучобу асоб, якія свабодна валодаюць замежнымі мовамі.».