ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 студзеня 2013 г. № 68
Аб прадастаўленні А.Ю.Міхневічу паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб міжрэгіянальным і прыгранічным супрацоўніцтве і падпісанне дадзенага Пагаднення
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць першага намесніка Міністра замежных спраў Міхневіча Аляксандра Юр’евіча на:
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб міжрэгіянальным і прыгранічным супрацоўніцтве, адобранаму ў якасці асновы для правядзення перагавораў пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2012 г. № 231 «О проведении переговоров по проекту Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Кабинетом Министров Украины о межрегиональном и приграничном сотрудничестве и подписании данного Соглашения» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 36, 5/35413), дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;