ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 лютага 2013 г. № 48-ПСР5
Аб узнагароджанні У.Р.Гусакова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, садзейнічанне ўдасканаленню заканадаўства ў сельскагаспадарчай галіне і шматгадовую плённую навуковую дзейнасць узнагародзіць намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусакова Уладзіміра Рыгоравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.