ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 лютага 2013 г. № 100
Аб узнагароджанні У.Р.Гусакова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую навуковую дзейнасць і значны асабісты ўклад у развіццё айчыннай аграэканамічнай навукі ўзнагародзіць намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусакова Уладзіміра Рыгоравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.