ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 красавіка 2013 г. № 25
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 г.) у в. Крайцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 г.) у в. Крайцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці».
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 г.) у в. Крайцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 г.) у в. Крайцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай