РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
2 мая 2013 г. № 303
Аб устанаўленні паказчыкаў кошту будаўніцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы кватэр жылых дамоў на май 2013 года
На падставе пастановы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. № 28 «О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Устанавіць паказчыкі кошту будаўніцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы кватэр жылых дамоў на май 2013 года згодна з дадаткам.
2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння паказчыкі прымяняюцца для вызначэння памеру льготнага крэдыту і (або) аднаразовай субсідыі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў.