РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
3 красавіка 2013 г. № 326
Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам горада Мінска:
1.1. праектуемай вуліцы 4-е Кальцо ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Ціміразева – «вуліца Ратамская» («улица Ратомская»);
1.2. участку дарогі ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі да аэрадрома «Ліпкі» – «вуліца Ліпкаўская» («улица Липковская»);
1.3. участку дарогі ад вуліцы Ліпкаўскай да аэрадрома «Ліпкі» – «завулак Ліпкаўскі» («переулок Липковский»);
1.4. участку дарогі – працягу вуліцы Слабадской ад вуліцы Ясеніна да Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі – «вуліца Альшанская» («улица Ольшанская»);