ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 ліпеня 2013 г. № 591
Аб правядзенні перагавораў па праекту Сумеснай дэкларацыі аб намерах Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Народнай Рэспублікі Бангладэш аб супрацоўніцтве па пытаннях фінансавання кантрактаў на пастаўку беларускіх тавараў (работ, паслуг) шляхам прадастаўлення льготных экспартных крэдытаў і падпісанні дадзенай Сумеснай дэкларацыі
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Сумеснай дэкларацыі аб намерах Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Народнай Рэспублікі Бангладэш аб супрацоўніцтве па пытаннях фінансавання кантрактаў на пастаўку беларускіх тавараў (работ, паслуг) шляхам прадастаўлення льготных экспартных крэдытаў* (далей – Сумесная дэкларацыя аб намерах) у якасці асновы для правядзення перагавораў.