ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 ліпеня 2013 г. № 39
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Замкавы комплекс «Мір» у г.п. Мір Гродзенскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Замкавы комплекс «Мір» у г.п. Мір Гродзенскай вобласці».