ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 ліпеня 2013 г. № 660
Аб падпісанні Дагавора паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Харчова-ветэрынарнай службай Латвійскай Рэспублікі аб прадастаўленні вакцыны супраць класічнай чумы свіней для імунізацыі дзіка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе
У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам лясной гаспадаркі і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Дагавора паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Харчова-ветэрынарнай службай Латвійскай Рэспублікі аб прадастаўленні вакцыны супраць класічнай чумы свіней для імунізацыі дзіка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе.