УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 жніўня 2013 г. № 345
Аб Грамаце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пры ўручэнні сцягоў
У мэтах упарадкавання вырабу і выкарыстання Граматы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пры ўручэнні сцягоў, пастанаўляю:
1. Зацвердзіць прыкладзенае апісанне Граматы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пры ўручэнні сцягоў (далей – Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
2. Устанавіць, што:
2.1. выраб грамат Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца выключна ў адпаведнасці з апісаннем, зацверджаным дадзеным Указам, і толькі прадпрыемствамі, вызначанымі Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Самастойны выраб грамат Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі не дапускаецца;
2.2. раней падпісаныя Кіраўніком дзяржавы граматы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь захоўваюць сваю сапраўднасць (без неабходнасці іх пераафармлення).