РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
26 ліпеня 2013 г. № 504
Аб устанаўленні нарматываў спажывання цеплавой энергіі на падаграванне вады
На падставе пункта 6 артыкула 31 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Устанавіць нарматывы спажывання цеплавой энергіі на падаграванне 1 кубічнага метра вады для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі ўліку цеплавой энергіі, за чэрвень 2013 года:
для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,063 гігакалорыі;
для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,062 гігакалорыі.
2. Абнародаваць (апублікаваць) дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.