ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 верасня 2013 г. № 793
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб міжрэгіянальным і прыгранічным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай
У адпаведнасці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб міжрэгіянальным і прыгранічным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, падпісанае ў г. Кіеве 22 мая 2013 года.
Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.