ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 верасня 2013 г. № 65
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці».