ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2013 г. № 67
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былога сядзібнага дома (пачатак ХХ ст.) у в. Лушчыкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былога сядзібнага дома (пачатак ХХ ст.) у в. Лушчыкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці».
Схема межаў і рэжымаў утрымання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога сядзібнага дома (пачатак ХХ ст.) у в. Лушчыкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці»