ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2013 г. № 68
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Прасвятой Троіцы (1612 год) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Прасвятой Троіцы (1612 год) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці».
Схемы межаў і рэжымаў утрымання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «касцёл прасвятой троіцы (1612 год) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»