ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2013 г. № 70
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былы манастыр базыльян: Благавешчанская царква, манастырскі корпус, у в. Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былы манастыр базыльян: Благавешчанская царква, манастырскі корпус, у в. Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці».