ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 верасня 2013 г. № 850
Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, абароце лекавых сродкаў, адукацыі, навукі і аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікі
У адпаведнасцi з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства аховы здароўя, узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам аховы здароўя Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi аб cупрацоўнiцтве ў галiне аховы здароўя, абароце лекавых сродкаў, адукацыi, навукi i аб аказаннi медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь i Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi.