ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 кастрычніка 2013 г. № 869
Аб зацвярджэнні Пагаднення аб каардынацыі міждзяржаўных зносін дзяржаў – удзельніц СНД у галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах
У адпаведнасцi з артыкулам 21 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Пагадненне аб каардынацыi мiждзяржаўных зносiн дзяржаў – удзельнiц СНД у галiне выкарыстання атамнай энергii ў мiрных мэтах, падпiсанае ў г. Мiнску 31 мая 2013 года (далей – Пагадненне).
Вызначыць у адпаведнасці з артыкулам 8 Пагаднення ўпаўнаважаным органам па яго рэалізацыі Міністэрства энергетыкi.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу Пагаднення.