ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 кастрычніка 2013 г. № 898
Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Галоўным упраўленнем па надзвычайных сітуацыях пры Офісе Прэм’ер-міністра Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый
У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам фінансаў, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Галоўным упраўленнем па надзвычайных сітуацыях пры Офісе Прэм’ер-міністра Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.