ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 кастрычніка 2013 г. № 901
Аб стварэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Заслаўі Мінскай вобласці 7 верасня 2014 г.
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28 марта 2022 г. № 181 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.04.2022, 5/50071) <C22200181>
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Заслаўі Мінскай вобласці 7 верасня 2014 г. у складзе згодна з дадаткам.
Названаму арганізацыйнаму камітэту забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне 7 верасня 2014 г. Дня беларускага пісьменства ў г. Заслаўі Мінскай вобласці.