ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 снежня 2013 г. № 1035
Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі замежжа «Беларусы ў свеце» на 2013–2015 гады
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Дзяржаўную праграму супрацоўніцтва з беларусамі замежжа «Беларусы ў свеце» на 2013–2015 гады (далей – Дзяржаўная праграма).
2. Вызначыць:
заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства спорту i турызму, Міністэрства гандлю, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы i сацыяльнай абароны, Упаўнаважанага па справах рэлігій i нацыянальнасцей, Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію, аблвыканкамы i Miнскі гарвыканкам;
заказчыкам – каардынатарам Дзяржаўнай праграмы – Міністэрства культуры.