УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 студзеня 2014 г. № 4
Аб Грамаце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба»
У мэтах далейшага павышэння якасцi фiзкультурна-аздараўленчай i спартыўна-масавай работы, стымулявання матывацыi падрастаючага пакалення ў фiзiчным i духоўным развiццi пастанаўляю:
1. Зацвердзіць прыкладзенае апісанне Граматы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» (далей – Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
2. Устанавiць, што:
Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдаецца членам каманд, заняўшых 1, 2 або 3-е месца ў рэспубліканскіх фінальных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба»;