УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 студзеня 2014 г. № 7
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2013 года
У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:
1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2013 года ў памеры 100 базавых велічынь:
Дрозд Людміле Валянцінаўне, старшаму трэнеру-выкладчыку па веславанню на байдарках і каноэ ўстановы адукацыі «Мінская дзяржаўная абласная сярэдняя школа – вучылішча алімпійскага рэзерву»;
Лабачову Анатолію Леанідавічу, трэнеру-выкладчыку аддзялення цяжкай атлетыкі ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву»;