УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2014 г. № 9
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:
1. За выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага і тэатральнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, мастацкай літаратуры, кінавідэамастацтва, выхавання дзяцей і творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года:
аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе Борматавай Алены Анатольеўны, рэдактара другой катэгорыі аддзела навін культуры, Жукавай Марыі Віктараўны, рэжысёра тэлебачання аддзела спецыяльных праектаў, Равуцкага Міхаіла Мікалаевіча, загадчыка аддзела навін культуры, – за стварэнне дакументальных фільмаў «Слуцкія паясы. Тайныя знакі», «Міхаіл Савіцкі. Тайны біяграфіі», «Радзівілы. Тайна сям’і», «Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ», «Нацыянальная трылогія: Герб. Гімн. Флаг», «Імя яму – Храм»;