ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 снежня 2013 г. № 94
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія могілкі, 1941–1944 гады, вул. Савецкая ў г.п. Ушачы Віцебскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праектзон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія могілкі, 1941–1944 гады, вул. Савецкая ў г.п. Ушачы Віцебскай вобласці».