ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 студзеня 2014 г. № 45
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па пытаннях перамяшчэння радыеактыўных крыніц і падпісанні дадзенага Пагаднення
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па пытаннях перамяшчэння радыеактыўных крыніц* (далей – Пагадненне) у якасці асновы для правядзення перагавораў.
______________________________
* Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на:
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і (або) дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;