ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2014 г. № 3
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці».
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці»