ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 лютага 2014 г. № 127
Аб адкрыцці Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Катар
У адпаведнасці з пунктам 8 Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1996 г. № 247, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адкрыць у 2014 годзе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Катар.
2. Міністэрству фінансаў ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Катар у межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь за мяжой.