ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лютага 2014 г. № 5
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парахавы склеп № 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парахавы склеп № 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце».
Схема праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парахавы склеп № 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце»