ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 сакавіка 2014 г. № 237
Аб узнагароджанні Ц.В.Барбоцькі і В.А.Прыткова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных інжынерных кадраў узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Барбоцьку Цімафея Валянцінавіча, прафесара кафедры аховы інфармацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»;
Прыткова Валерыя Аляксандравіча, дэкана факультэта камп’ютарных сістэм і сетак установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».