ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 сакавіка 2014 г. № 11
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.
Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай