ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лютага 2014 г. № 4
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1941 г.) у парку Энергетыкаў у г. Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1941 г.) у парку Энергетыкаў у г. Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».
Схема межаў і рэжымаў утрымання зон аховы