ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 сакавіка 2014 г. № 18
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (1840-я гады) у в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (1840-я гады) у в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці».
Дадатак да праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былая паштовая станцыя ў в. Няхачава»