ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 мая 2014 г. № 22
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак кінатэатра «Перамога» па вул. Інтэрнацыянальнай, 20 у г. Мінску»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак кінатэатра «Перамога» па вул. Інтэрнацыянальнай, 20 у г. Мінску».
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2012 г. № 22 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Здание кинотеатра «Победа» по ул. Интернациональной, 20 в г. Минске».