ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 верасня 2014 г. № 158
Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы адукацыі
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь страціўшымі сілу:
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2011 г. № 152 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вну размеркаванне (Мінадукацыя) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў дзённай форме атрымання адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні»;