ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2014 г. № 929
Аб правядзенні перагавораў па праекту Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана ў галіне культуры і мастацтва на 2015–2016 гады і падпісанні дадзенай Праграмы
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана ў галіне культуры і мастацтва на 2015–2016 гады* (далей – Праграма) у якасці асновы для правядзення перагавораў.
______________________________
* Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Міністэрства культуры на:
правядзенне перагавораў па праекту Праграмы, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;