Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Рэспублікай Усходні Тымор
Уступіла ў сілу 1 кастрычніка 2014 года
Рэспубліка Беларусь i Дэмакратычная Рэспубліка Усходні Тымор,
жадаючы развіваць i ўмацоўваць дружалюбныя адносіны i супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі i народамі на падставе роўнасці, узаемнай павагі да нацыянальнага суверэнітэту, незалежнасці i тэрытарыяльнай цэласнасці i неўмяшання ва ўнутраныя справы Дзяржаў,
кіруючыся прынцыпамі i мэтамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года i Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года,
дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь i Дэмакратычнай Рэспублікай Усходні Тымор з даты падпісання гэтага Сумеснага камюніке.