УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 снежня 2014 г. № 565
Аб прысваенні імя «Маладзечанская» пагранічнай заставе
У мэтах актывізацыі патрыятычнага выхавання моладзі Рэспублікі Беларусь, папулярызацыі гісторыі, баявых традыцый і воінскай службы ў органах пагранічнай службы, узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады пастанаўляю:
1. Прысвоіць імя «Маладзечанская» 2-й пагранічнай заставе 15-й пагранічнай групы органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і ў далейшым называць яе 2-я Маладзечанская пагранічная застава 15-й пагранічнай групы органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
2. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.