ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2014 г. № 66
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941, 1944 гады) у Камсамольскім скверы ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941, 1944 гады) у Камсамольскім скверы ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці».