УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 студзеня 2015 г. № 5
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2014 года
У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:
1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2014 года ў памеры 100 базавых велічынь:
Арзамасавай Марыне Аляксандраўне, спартсмену-iнструктару нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па лёгкай атлетыцы;
Iльянковай Iрыне Валер’еўне, трэнеру-выкладчыку па гiмнастыцы мастацкай установы «Рэспублiканскi цэнтр алiмпiйскай падрыхтоўкi па гiмнастыцы мастацкай»;