ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 сакавіка 2015 г. № 10
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Мінскай, 1, 5 і будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мінскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Мінскай, 1, 5 і будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мінскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці».